Указ Президент РБ 251 02.07.2020 Аб устанаўленні юбілейнага медаля
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 ліпеня 2020 г. № 251
Аб устанаўленні юбілейнага медаля
У азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння органаў крымінальна-выканаўчай сістэмы Беларусі:
1.Устанавіць юбілейны медаль «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме».
2.Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).
3.Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «100 год крымінальна- выканаўчай сістэме» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў і арганізацый крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў.
4.Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.07.2020 № 251
ПАЛАЖЭННЕ
аб юбілейным медалі «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме»
1.Юбілейным медалём «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме» (далей – юбілейны медаль) узнагароджваюцца:
супрацоўнікі і грамадзянскі персанал Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў (далей – Дэпартамент) за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
ветэраны органаў унутраных спраў, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў, аказанне садзейнічання ў вырашэнні ўскладзеных на Дэпартамент задач, а таксама за ўдзел у выхаванні асабовага складу, арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з крымінальна-выканаўчай сістэмай Міністэрства ўнутраных спраў.
2.Узнагароджанне юбілейным медалём ажыццяўляецца Міністрам унутраных спраў.
3.Юбілейны медаль уручаецца:
Міністрам унутраных спраў або па яго даручэнні яго намеснікамі, начальнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў;
начальнікам Дэпартамента або па яго даручэнні яго намеснікамі, начальнікамі ўпраўленняў Дэпартамента па абласцях, упраўлення Дэпартамента па г. Мінску і Мінскай вобласці, начальнікамі падначаленых Дэпартаменту арганізацый.
4.Асобам, якія ўзнагароджаны юбілейным медалём, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
5.Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «100 год міліцыі Беларусі».
6.Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.07.2020 № 251
АПІСАННЕ
юбілейнага медаля «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме»
1.Юбілейны медаль «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме» (далей – юбілейны медаль) вырабляецца з металу серабрыстага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 мм.
2.На вонкавым баку юбілейнага медаля размешчана васьміпрамянёвая ордэнская зорка, у цэнтры – шчыт з аблямоўкай і заклёпкамі, за якім вертыкальна размешчаны фасцыі. На шчыце знаходзіцца стылізаваная выява Пішчалаўскага замка. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком, у ніжняй частцы якога – дэвізная стужка, пакрытая эмаллю чырвонага і зялёнага колераў. У ніжняй частцы вонкавага боку юбілейнага медаля размешчаны надпіс «1920–2020».
3.На адваротным баку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «100 ГОД КРЫМІНАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧАЙ СІСТЭМЕ» ў пяць радкоў, у верхняй частцы па акружнасці – надпіс «МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».
4.Усе элементы юбілейнага медаля чаканяцца высокім рэльефам. Краі юбілейнага медаля абведзены серабрыстым борцікам.
5.Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай стужкай зялёнага колеру шырынёй 24 мм. Краі стужкі абведзены падоўжнымі палоскамі чырвонага і сіняга колераў шырынёй 2 мм і 4 мм адпаведна.
На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 02.07.2020 № 251
УЗОР
пасведчання да юбілейнага медаля «100 год крымінальна-выканаўчай сістэме»
Другие НПА
Указ Президент РБ №252 от 06.07.2020 Об изменении Указа Президента Республики Беларусь Постановление СМ РБ №389 от 02.07.2020 Аб назначэнні некаторых службовых асоб Закон Палата представителей РБ №35-З от 29.06.2020 О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Российской Федерации о взаимном обмене геопространственной информацией между вооруженными силами Республики Беларусь и Российской Федерации Протокол РБ №бн от 25.10.2019 Протокол о внесении изменений в Соглашение о сотрудничестве государств - участников Содружества Независимых Государств в борьбе с незаконным оборотом наркотических средств, психотропных веществ и прекурсоров от 30 ноября 2000 года Соглашение РБ №бн от 04.12.2019 Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Исламской Республики Иран о системе содействия взаимной торговле Протокол РБ №бн от 31.12.2019 Протокол о внесении изменений в Соглашение между Правительством Республики Беларусь и Правительством Литовской Республики о пунктах пропуска через государственную границу от 18 июля 1995 года Соглашение РБ №бн от 19.09.2019 Соглашение между Правительством Республики Беларусь и Правительством Сирийской Арабской Республики о сотрудничестве в сфере высшего и послевузовского образования Декларация РБ №бн от 03.12.2019 Праграма супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія да 2020 года Декларация РБ №бн от 07.08.2019 Конвенция Организации Объединенных Наций о международных мировых соглашениях, достигнутых в результате медиации Соглашение РБ №бн от 25.10.2019 Соглашение о мерах, направленных на унификацию проведения селекционно-племенной работы с сельскохозяйственными животными в рамках Евразийского экономического союза